АЛЬБЕ́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА Альбенеўскае возера, у Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрысвята. Пл. 0,5 км². Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,5 км, найб. глыб. 13 м. Пл. вадазбору 1,3 км². Схілы выш. 5—7 м, на ПнЗ да 11 м, зараслі хмызняком. Дно пясчанае, глыбей за 6 м выслана сапрапелем. Зарастае слаба. Сцёк па пратоцы ў Богінскае возера.

т. 1, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)